Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Зарыцкі

Zarycki.jpeg
Нарадзіўся 22 сакавіка 1911 года ў мястэчку Хоцімск Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў электраманцёрам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце разам з будучымі паэтамі Васілём Віткам, Сяргеем Грахоўскім, Міколам Аўрамчыкам. Разам з імі у 20-я гады ХХ ст. уваходзіў у бабруйскі філіял літаратурнай арганізацыі "Маладняк”. У 1936 г. закончыў нямецкі факультэт Маскоўскага інстытута замежных моў, пасля чаго пэўны час працаваў асістэнтам на кафедры. Далей былі восем год службы ў савецкім войску — перакладчыкам, інструктарам палітаддзела. У 1941-1942 гг. удзельнічаў у баях пад Арлом і Масквой, будучы памочнікам начальніка разведаддзела штаба аднаго з паветрана-дэсантных карпусоў. Затым у якасці інструктара армейскага палітаддзела прымаў удзел у баявых аперацыях на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Пасля вайны загадваў аддзелам паэзіі часопіса "Полымя”. Першы верш быў надрукаваны ў 1927 годзе ў бабруйскай акруговай газеце "Камуніст”, а праз пяць год, у 1932 г. з’явіўся ў свет першы зборнік паэта — "Эпічныя фрагменты”. У пасляваенны час выдаў кнігі паэзіі «Дняпроўскае рэха» (1946), «Арліная крыніца» (1947), «Наш сын» і «Світанскія сады» (1950), «Вершы і паэмы» (1952), «Залатое дно» (1955), «Праз бурныя парогі» (1957), «Пасылка ў рай» (1960), «Размова з сэрцам» (1961), «Вяртанне на зямлю» (1966), «Мая асяніна» і «У дарогу» (1973), «Талоны на бяссмерце» і «Пераклічка гадоў» (1974), «Каля вячэрняга кастра» (1979), «Трывожная госця» (1986). У 1965 г. выдадзена кніга апавяданняў на расейскай мове «Вересковый мед», У 1985 г. — кніга ўспамінаў, крытычных артыкулаў, нарысаў «За словам-падарункам». У 1969 і ў 1981 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Перакладаў з расейскай, украінскай, летувіскай, нямецкай, польскай, лужыцка-сербскай моў. Асобнымі кнігамі выйшлі зборнік А.Туманяна «Казкі і легенды» (1958), паэма К.Данелайціса «Чатыры пары года» (1961), балада А.Міцкевіча «Свіцязанка» (1976) і кніга выбраных перакладаў «У свет па песні» (1978). Сябра СП СССР з 1935 г. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.Nike


Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)
Там, дзе канец усім дарогам, Чарнее ў вечнай цішыні парог, Як апынуся я за тым парогам, Дык мне назад не будзе ўжо дарог. Не баязлівец я і не імкнуся Фатальнае пытанне прытупіць, Ды часам і падумаць я баюся, Што мушу той парог пераступіць. Але калі б я толькі ведаў пэўна, Што там, любоў, сустрэнуся з табой, І зноў пачую голас твой напеўны, І зноў адчую лёгкі подых твой, Тады б таму парогу не спалохаць Мяне ніколі. І ў халодны змрок, У незваротнасць тую я самохаць Зрабіў бы крок.Jordan sneakers


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Шуміць каля вуліцы Энгельса сад, Там ліпа, таполя, каштан, Там пад аховай цяністых прысад Плюскоча фантан. I лебедзь высока ўзнімае крыло На крушні, замшэлай ледзь-ледзь, Ды птаха рукой хлапчанё абняло, Яго не пускае ўзляцець. Той хлопчык каменны, Той лебедзь каменны Ніяк не абсохнуць за дзень: Цурчыць з лебядзінае дзюбы праменны Крынічны струмень. — Я з лебедзем, тата, хачу падружыць I хлеба кавалак яму пакрышыць, — Гаворыць малая дачка мне Ля шэрага лебедзя з камня. — Пакрышы, пакрышы, — Я дзяўчынцы кажу, — Я скора жывога табе пакажу. За сквер пазіраю: ля самых галін Даўгі экскаватар відзён. Варочае груды рудыя руін Са скрогатам сківіцай ён. Прасторную плошчу раўнуе жалезам, А мы яе клёнам засадзім і бэзам, I будуць фантаны і возера там, I прыляцяць раннім чэрвенем к нам Жывыя, лясныя, нясмелыя З Немана, З Прыпяці, З Беседзі Белыя, Белыя Лебедзі, Лебедзі!Adidas sneakers


Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
Мова, Пявучая родная мова, Ты – уладарка нявызнаных скарбаў. Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў Мае ў сабе тваё кожнае слова. Іншае слова напоўнена плёскам Хвалі дняпроўскай. Іншае слова такое, Што рэха лясное У яго глыбінях затоена, Ёсць і як мёд залатое, густое, На травах яно духмяных настоена. Ціха гучаць у мове маёй Словы пяшчотныя, Словы крынічныя, Росныя. Чуюцца ў ёй – І грымотныя, Зычныя. Водгулле бітваў грознае. Часам бывае – заззяе неспадзявана Новаю зоркаю слова-абнова. Колькі ў табе нявызнаных скарбаў схавана, Мова мая, Пявучая родная мова.Nike Hyperdunk 2018