Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мовы-птушкі, брат, не паміраюць.

Сярэдняя: 4.7 (15 галасоў)
Я чула, быццам, мовы паміраюць, Ды, толькі, веру, наша не памрэ, Пакуль на ёй гавораць і спяваюць... Ніхто на свеце голас не сатрэ. У пастку не паловіш гукі, словы, Іх нельга адабраць і задушыць, Яны, як крылы, роднай нашай мовы, Якая птушкай вольнаю ляціць. Палёт яе павольны або стромы - Яна і стрыж, і чайка, і бацян. А моц і маладосць не мае стомы, Вядзе і клін яна, і караван. А птушкі, брат, яны не паміраюць, Пакуль паветра ёсць над галавой. Яны, як мы, жывуць, пакуль лятаюць... І у кожнай мовы-птушкі голас свой. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017 Свидетельство о публикации №117030911362Air Jordan 89 Shoes