Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Можа прыйдзе Зіма...

Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)

Доўга цягнуцца штосьці,
дзень за днём, быццам гаць,
ў забалочаных снах…
Там, дзе скончыцца восень,
паспрабую чакаць –
можа прыйдзе Зіма…

І насыплюць сняжынкі
белы, пухлы сумёт –
зыдзе шэрасць і цьма…
Любай сэрцу жанчынай,
у мой родны Куток –
можа прыйдзе Зіма…

Прынясе з сабой Сонца,
і іскрысты настрой –
бо, ўжо моцы няма
бачыць хмарнасць бясконцую,
загубіўшую мроі.
Можа прыйдзе Зіма…
*+*
16 лістапада 2014 г