Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мроі

Яшчэ не ацэнена

Мроі...
*****************************
На вясёлкавых прыступках
Затрымаліся аблокі.
Кідаў з іх у рэчку крупы
Маладзік блакітнавокі.

Ва ўнісон спявала лета.
Зіхацелі меддзю трубы.
Шляхам Млечным супраць ветру
Вечар ночку вёў да шлюбу.

Па-над лесам, над ракою
Расчыніла цемра дзверы.
Я лаўлю ў далоні мроі
І малюю на паперы...
17.07 - 2015г.