Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мухі ў адукацыі

Сярэдняя: 5 (32 галасоў)

Бяда спаткала нашу нацыю:
Залезлі мухі ў адукацыю!
Вальфартавыя і навозныя...
Кусучыя і вельмі злосныя!

Ды так заразы распладзіліся,
Што нават вірусы дзівіліся:
На кожным крэсле і паперцы
Сядзяць, збіраюць па цукерцы.

І гадзяць, гадзяць пастановамі,
Інструкцыямі і вымовамі,
Загадамі, бо маюць рацыю:
Пра якасць пішуць дысертацыю.

Ствараюць добрыя ўмовы
Для кожнай школьнай установы.
Пазаражалі, крывасмокі,
Усе заняткі і ўрокі.

Ды вось МУШЫНАЯ няўдобіца:
Нічога смачнага не робіцца -
Ляціць, як хмара, дэлегацыя -
Дрыжыць, як лісце, адукацыя...

Дзе выйсце? Ці асенізацыя?
Ці поўная капітуляцыя?