Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мурашка і Жук

Сярэдняя: 4.5 (89 галасоў)

Раз летнім днём цераз дарогу
Мурашка пруцік валакла
Ды прыпынілася была,
Чакаючы сяброўку на падмогу.
I гэтым часам
Пачуўся нейкі гук,
Як бы спяваў хто басам,
А з гукам сеў паблізу Жук.
Глядзіць Мурашка палахліва:
Што за дзіва!
Такі бліскучы ягамосць -
Наставіў вусы ці то рогі,
Ідзе паважна ўдоўж дарогі,
Пагардліва наўкола пазірае,
Адзенне тое лакам ззяе -
Ці не замежны госць?
- Ну што, малеча, цяжка
Цягнуць такое на гарбе? -
Прамовіў Жук, заўважыўшы Мурашку.
- А мы працуем на сябе.
- Ды чуў... Пра гэта ўсюды трубяць.
Павага, слава, чэсць!
- Хто не працуе, той не есць.
- Давай, давай! Работа дурняў любіць.
- Без працы хіба можна жыць?
- Працуй. А мне на ліха праца?
I без яе як мае быць
Магу я смачна есці, піць,
Па модзе апранацца,
А слава... Што мне слава!
- Ці-ка-ва.
- Калі цікава, дык хадзем,
Я пакажу ахвотна,
Дзе я жыву і што я ем,
Якім я водарам дышу,
Як час праводжу бесклапотна
I на гарбе цяжару не нашу.
I ты жыццё мо перайначыш,
Як гэта ўсё пабачыш.
Да мэты прасцяком
Паўзе Мурашка за Жуком:
Хоць вокам глянуць на той рай -
На Жукавы палацы.
Мо праўда ёсць на свеце край,
Дзе можна жыць без працы.
Жук важна крочыць перадом,
За ім Мурашка сціпла.
Жук ганарліва: - Вось мой дом!
I тут... Мурашка ўліпла.

Такі ж не мелюць языком,
А праўду кажуць людзі:
Як папаўзеш ты за Жуком,
Дык апынешся ў брудзе.



актуальна як николи.а жукоу

актуальна як николи.а жукоу таких усе болей

Калі дазволіце, да-дам. І ў

Калі дазволіце, да-дам.
І ў муравейніку падман!
Навошта то б было мурашке,
Калі б у доме было шчасьце?

Тады паслухайце мяне... Якое

Тады паслухайце мяне...
Якое шчасьце той мурашцы,
Кали ты дома, як у турме.)))

Навошта мне такi хвост?

Навошта мне такi хвост? ((
Не,
гэта не дзень нараджэння. Можа нат наадварот.
Беларуска я, беларуска я....Каня!)

)))))

)))))

Мяне тады паслухайце

Мяне тады паслухайце таксама...