Сямейны абед.
-Ці смачны суп? – яна спытала.
-Не маеш тэмы для скандала?..
***
Муж і жонка.
-А хочаш,мілая мая,
Дастану з неба зорку я?
-Ніякіх зор! Мне ўсё вядома!
Сягоння застаешся дома!
***
Ля вітрыны з футрамі.
-Ах,як хацела б мець такое футра я!
-Дык ты ж жанчына,а не нутрыя!
***
Выснова.
Што муж мяне не любіць,
мне вядома.
Таму, што два гады
адсутнічае дома.
***
Не гаруй.
-А жонкі у мяне няма.
Бо недзе знікла,вось чума!
-Дык гора утапі ў гарэлцы!
Ці мабыць,грошыкаў няма?
-Ды не.Не маю гора ў сэрцы!