Мужчыну жонка прыпыніла
Ля ювелірнай новай крамы
І нечакана зачапіла,
Спытаўшы тонам свецкай дамы:
-Табе не сорамна, мой мілы,
Са мной на людзях паявіцца?
Я болей году прахадзіла
Ў адных і тых жа завушніцах!
-Але ж, яны раскошна ззяюць!
Перажывуць ‘шчэ й крызіс гэткі!
А паглядзі, як выглядаюць
Мае адзіныя шкарпэткі!