Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Лічыльнікі

Мужык, што з вёскі "вылупіўся" ў людзі...

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Мужык, што з вёскі "вылупіўся" ў людзі,
Да маці, на радзіму, прыязджае…
Ідзе ў крутым “прыкідзе” з поўнай груддзю –
Суседзяў-зямлякоў не заўважае.

- Васіль! Які касцюм! А справіў дзе ж ты?
- Купіў. У Будапешце. Ды за еўры…
- Ты што! А ці далёка – Будапешта?
- Адсюль? Дзве тышчы верст амаль, напэўна.

- Глядзі-ка! Глухамань–та ў іх якая,
А рэчы неблагія вырабляюць!