Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы на гады жыццё не лiчым

Яшчэ не ацэнена
Мы на гады жыццё не лiчым Яны – як колы на вадзе I толькi зморшкi на аблiччы Ты не схаваеш ўжо нiдзе Гады, гады, ў чым ваша дзея Той самы я, як быў раней I ўсё на лепшае надзея За сэрца раптам закране Хоць мы змянiлiсь толькi звонку Ў душы – адзiн i той узрост Ды толькi ў родную старонку Мацней вясною клiча дрозд Ды толькi ў мацi больш журботы Ды толькi хата ўсё нiжэй Ды чырваней бусловы боты Што атрымаў ён без грашэй Мы на гады жыццё не лiчым Каму цiкавы наш узрост Ды чым далей – мацней ўсё клiча Дадому нас вясновы дрозд NIKE