Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы ўсе, незалежна ад росту-узросту...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Мы ўсе, незалежна ад росту-узросту,—
заўсёдныя школьнікі (ці шкаляры?).
Расцём і ўзрастаем — складана і
проста —
у сталых дарослых — з малечы ўнутры.

І тым, хто асвойвае першыя крокі,
і тым, хто апошнім гады аддае,
жыццё прапануе каштоўныя ўрокі,
і кожнаму колькасць і тэмы— свае.

Штодня іспытуе: на блізкіх і родных,
на дальніх і малазнаёмых чужых...
Адна асаблівасць — штодня неабходна
праводзіць аналіз памылак сваіх.

І ўсё, нажытое праз розум і сэрца,
як праз дасканалы рэнтген прапускаць

і ці адчыняць дабрадатнаму дзверцы,
ці наадварот, ад бяды замыкаць.

Ад самага першага да выпускнога—
ўсе класы павінны мы дбайна прайсці,
і вывучыць светаўтварэння асновы,
і сэнс існаванню зямному знайсці.

Засвоіць навуку на грані мастацтва:
як жыць чалавекам на грэшнай замлі
і ў той жа час вобразам Божым
застацца —
крынічкаю веры-надзеі-любві.

Нам лёс дасылае настаўнікаў розных:
і мудрых, і глупых, і добрых, і злых,
каб загартаваліся яваю крозы
і сталі вастрэйшымі зрэнак і слых.

Трапа ўдасканалення — вопыт і праца.
На ёй нас штодня выпрабоўвае Бог.
Давайце ж старанней у няба
ўздымацца —
па вузенькай тропцы — у горні чартог!

14.08.2014