Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мядзьведзь і пчала байка.

Яшчэ не ацэнена

Аднойчы летняю парой
Мядзьведзь, шукаючы прахладу
Неспадзяванна вось знайшоў
Халаднаватую паляну.

Ён лёг, каб смачна адпачываць
Там вельмі пахла мёдам.
Хацеў на сонцы падрамаць
Ён з вадаёмам радам.

Вось толькі вочы ён самкнуў
Як нехта ў вушы зажужаў.
З размаху лапай ён махнуў
Каб гэты нехта замаўчаў.

Ён разазліўся, азірнуў,
Вакол сваёй тут лежбы
І ўбачыў пчол, что тут гудуць
Збірая мёд на ежу.

Зыйдзі праціўная пчала!
І не мяшай мне зараз спаць.
А то як трэсну лапай вось
Не станеш тут жужаць!

А пчолка хутка працавала
Адшукваючы мёд з пыльцой.
Яна пад нос сабе жужала.
Збірая смачны мёд вясной.

На мёд быў добры ўраджай
Ёй праца цяжкай не была
Ды толькі вось мядзьведзь гультай
Так думала сабе пчала.

Якая польза ад цябе?
Сказаў мядзьведзь пчале.
Ты спаць мяшаеш у цяне
І джала выставіла мне.

Вось страказа лятае ціха
Ніколі не мяшае мне
Кабы цябе пабрала ліха
Сядзела б ціха ў дупле!

К абеду сонца паднялося
І трэба было штосьці з’есць.
Падумаў: на сасну ўзбяруся
І буду мёду многа мець.

Пачаставаца мёдам ён задумаў
А там шматлікі пчолаў рой.
Ён толькі лапу ў дупло сунуў.
Як пчолы кінуліся ў бой.

Яны ўсе выставілі джала
Ў мядзьведзя лапа задрыжала.
Ён рухнуў аб зямлю з сасны
Працуй, жужалі, а не спі!

Мараль у басні тут патрэбна:
Калі гультай і нету хлеба
Смактаць не мёд, а лапу трэба.

17.07.2019г. Лілія Воранава ( Заяц)