Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...Мяняецца настрой мой штохвілінна...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Мяняецца настрой мой штохвілінна, І сьляпая злосьць вядзе ў туман. Ну як жа ты, звычайная дзяўчына, Мой розум з сэрцам увяла ў зман? Ну колькі клясца мне перад сабою, Што больш не буду сабе сэрца рваць? Наеўся клятвай, нібы кілбасою, Ды так, што пачало ванітаваць. Цяпер жа - чаго варты тыя клятвы? У маіх пачуцьцях зблытаны ўсе карты, Пасьянс не склаўся для мяне зусім... Я ведаю: мяне ты зразумееш! Хаця наўрад-ці ўжо тут штосьці зьменіш... Прымі мой lіebe dіch, перадусім... (Менск 17.02.15 трэць на дзесятую вечара) Highsnobiety Sneakers