Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іван Цвірка

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)
Куды падзецца ад ўясго, куды схавацца, Брыдота ўся каб прэч з вачэй сышла Каб знайсці, дзе галаве падняцца Каб хворая душа спакой. Знайсці свой сэнс, ды існаваць адзіным: Каб чалавекам, не жывёлай быць. Забыцца на ўсё, ды вечна быць шаслівым, Усе пачуцці ў сэрцы зачыніць. Ды не ўцячы, не знікнуць, не забыцца… Не прападзеш нікуды з гэтага катла. У багне будзеш з іншымі тапіцца, Каб лічаныя выйшлі да святла. Women Jordan Shoes


Яшчэ не ацэнена
Як лянотна бывае балбесу Варушыць сваёй пятаю кропкай. "Я, маўляў, пад свой пледзік залезу, А вы там - хоць мурлыкайце коткай!" Ты мой змрок разагнала каметай - Не камячу свой час, бы газету. Табе - дзякуй за гэта. І ведай: Я з табой - хоць да края сусвету! (Менск, 27.01.2016) Nike React Element 87


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Мяняецца настрой мой штохвілінна, І сьляпая злосьць вядзе ў туман. Ну як жа ты, звычайная дзяўчына, Мой розум з сэрцам увяла ў зман? Ну колькі клясца мне перад сабою, Што больш не буду сабе сэрца рваць? Наеўся клятвай, нібы кілбасою, Ды так, што пачало ванітаваць. Цяпер жа - чаго варты тыя клятвы? У маіх пачуцьцях зблытаны ўсе карты, Пасьянс не склаўся для мяне зусім... Я ведаю: мяне ты зразумееш! Хаця наўрад-ці ўжо тут штосьці зьменіш... Прымі мой lіebe dіch, перадусім... (Менск 17.02.15 трэць на дзесятую вечара) Highsnobiety Sneakers


Сярэдняя: 5 (5 галасоў)
Я не звярну на боль страшэнны ўвагі – Няхай баліць… Заціхне, не ўпаду. Перажыву я боль, і злосць, і ўсе знявагі! Мацуюся… Усмешка… Я іду!!! adidas