Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МЯЖА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Я стаю на мяжы
Між дабром і злым болем.
То мае рубяжы,
Не магу дзяліць з Богам.

Ён не прыме мяжы,
У яго сілы болей,
Каб я мог на крыжы,
Сэрца з ім супакоіў.

Што сядзіць у ва мне?
Сам сабе надакучыў.
Пошук ісьціны? Не!
Хто б жыцьця сэнс агучыў!

Чаго болей ў ва мне?
Самаму невядома.
Каб меў шчасьце ў віне,
Быў бы самым сьвядомым.

Ці даруе Ён мне
Раўнавагу сумненьняў?
А ў вушах чую –
Не!
Выкінь злыя памкненьні!



Размова сам-на-сам - гэта

Размова сам-на-сам - гэта карысна!) Цікавы твор=)