Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На бераг хваля набягала

Яшчэ не ацэнена

Romeras

На бераг хваля набягала,
Кіпела, пенілася, спала.
Але ёсць хваля карагода,
Чароўна вабнага цяпла.
Неспасцігальна, як прырода,
Знянацку ўсё абвалакла
І за сабою прыхапіла...
І сціхла ўсё неспасцігальна,
Пустэльна неба. Усё прайшло.
Ты тонеш урачыста ў хвалі,
І не шкадуеш ні пра што.