Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Максім Фядорчанка

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)
...Вельмі добры і цярплівы, І зусім не мітуслівы, На вярбе Анёл сядзіць, І на котак ён глядзіць. Неяк так ніякавата, Бо вуркочуць коткі злосна - Што Анёлу стала млосна, Як палезе ён па шатах, Патрабуе ж гэта, служба: Ратаваць, захоўваць птушак. І з нагоды той жаўжды Сярод котак вінен жыць. Гэта чын такі дастаўся: Забяспечваць супакой, Бестурботна каб дабраўся Калі-небудзь я дамоў. Анёл, мілы, усё ў парадку, Ты спускайся з той вярбы. Дай-ка я сваю нататку Напішу, які ты быў, Незаўважны, добры вельмі Пасярод драпежнай зграі, На галінцы, сярод шэльмаў, Супакой засцерагаў мой... NIKE HYPERLIVE EP


Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Безвыходнасць - нудота, Як бракуе надзей. А вярба так самотна, Сыпле жмутам адзенне. Зажурылася ліпа, І сарока сакоча. Іакаста Эдзіпа Абдымае, рагоча... nike


Сярэдняя: 5 (1 голас)
(пераклад з рускай мовы на беларускую) Хэпберн, Одры, з Чыконэ, Луізай, У стане алкагольнага афекту Здзейснілі вялікі шэраг дзеяў, З пункту гледжання закона хуліганскіх. Некалькі міліцыі нарадаў Доўга не маглі ўціхамірыць Чыконэ, Луізу, з Хэпберн, Одры, Што пілі гарэлку на Майдане. Але потым з дапамогай дворнікаў, Мінакоў, пажарнікаў і лекараў, Хэпберн, Одры, з Чыконэ, Луізай, Усёткі даставілі ва ўчастак. Раніцу ў закрачанай прасторы. Хмурныя, скамячаныя, злыя, Без касметыкі і кубка капучына Стрэлі Света, Таня і Марына... Air Jordan News


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Трамвай, званочкамі звінеў Ляцелі хмарай іскры. Ён падзяліў на двох мяне: На верх і ніз. І з'ехаў верх. Застаўся ніз. І феерверк Блакітны Салютам радасным павіс. Верх без талона. Кантралёр: - Далоў з вагона! Гэта злодзей!!! І ніза вышпурнуў уніз. А ніз ляжаў. Ляжаў, ляжаў, Ляжаў, ляжаў, ляжаў, ляжаў І раптам ён падняўся. І ніз закрочыў. Крочыў, крочыў, Ён крочыў, крочыў, крочыў, крочыў, І захістаўся. Тады узяў ён і пабег. Ён бег і бег, І бег, і бег, і бег, і бег - Пакуль дамоў дабраўся. adidas