Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На бясконцай дарозе

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
На бясконцай дарозе 1 Нехта злізвае дні. Нехта тыдні глытае. Нехта месяц за месяцам, Як скарачае. І гады хтось штурхае: З паскарэннем знікаюць. Нельга іх затрымаць, Нельга ў іх запытаць, Куды шлях свой трымаюць... Задуменны стаю, як нябога. А яны ўсё – Наперад бясконцай дарогай. 2 Час-рысак, супыніся на хвілю. Пачакай, я папраўлю сядло. Не ірві ты напятыя жылы: Нас і так вунь куды занясло! Маладосць засталася далёка, Аглянешся – яе не відно. Уразаюся ў сталасць глыбока, Закранаючы старасці дно. 3 Што яму курганы альбо рэчка, Што яму чараты, сенажаць!.. Асадзіць бы, накінуць вуздзечку І надзейна яго зацугляць. Толькі ён, як дарваўся да волі, Так нясе, аж халодзіць душу, Як не чуў майго крыку, патолі. Немагчымага, мусіць, прашу. Air Zoom Pegasus 34 Leather