Халодны павеў ураганнага ветру
прыводзіць цябе ў нечаканы экстаз.
Апошнія крокі... Апошнія метры...
I знікне ў нябыт пустата збітых фраз.
Ты помніш любові апошняй дыханне —
ты быў уладар і нябёс, і жыцця...
Разбітае шкло нерэальных жаданняў
разрэзала вены твайго пачуцця.
А смерць адмярае жыцця твайго стужку,
і мроіцца шэрасць апошніх гадзін.
Твой пульс ціха б'ецца параненай птушкай...
Ты раптам адчуў, што застаўся адзін.