Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

адзіноцтва

Сярэдняя: 4.8 (80 галасоў)

Адзiнота...
Сумнае слова...
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць...

Лягу ў ложак, але спаць не магу...
Адзiнота мяне дакарае.
Цяжка ўбачыць яе,
Але хай, як наймiтка мяне атручае.

Выйду ў поле я зорнай парою,
Каб пабачыць хiстаньне ялiны.
Буду зь месяцам я размаўляць
I раптоўна адновяцца крылы…

Прылячу я дамоў, але тут
Адзiнота мяне сустракае...
Будзем зь ёю сядзець да раньня,
Можа разам сустрэнем сьвiтаньне.

Толькi ранiцай зьнiкне яна
Мабыць сонца тады я спаткаю...
Цi дрымотны, счарнелы лiхтар,
Якi цiхай надзеяй зазьзяе...



Сярэдняя: 3.9 (18 галасоў)

Ілбом грукаю ў сьцены —
замест дыялёгу зь ценем...

Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,

што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.

І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.