Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На папяровыя адзеньні...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На папяровыя адзеньні
Чапляю гузікі дрымоты
І зораў-літараў падзеньне
Не выклікае мар ахвоты.

Пачуцьцяў дробныя імгненьні,
Штыхі сумневу,кволасьць цела,
Муры задушнага скляпеньня
І храпы вуліц звар'яцелых.

Мадэрнаваныя героі,
Усэксапіленыя лэдзі,
Ня вам стаяць перад гарою
Валадара жыцьця й сьмерці.

Вайна!даволі спаць,суседзі!
Ты чуеш?.. вецер з пекла золкі.
Скруці драпежнага вядзьмедзя,
Скачы да ранішняе зоркі.

Трапяткіх сэрцаў заміраньне,
У грудзёх зацішай асалода.
Доўгачаканае вяртаньне
Да ўпадабанае свабоды.

У места лашчыцца надзея,
Сьвятло праспэктаў залатое.
Вякоў няспынная падзея,
Ерусалімскіх брамаў мроя.

Па вокнах таньчыць неба крок,
Чытаю промнямі пасланьне:
Ты жыў ня выпадкам,знарок,
Трываў і верыў у змаганьне.