Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На пляцы майго сэрца

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Я змайструю помнік свайму цярпенню
І пакіну яго на пляцы майго сэрца,
Дзе блукае здаўна не адно пакаленне,
І, напэўна, яшчэ не адно застанецца.

Там прыемныя людзі, што ў душу запалі,
Будуць побач хадзіць і глядзець на майстэрства,
І чытаць, што прысвечаны камень каханню,
Што самотна тырчыць на пляцы майго сэрца.

Ты выходзіш блукаць каля помніка ўночы
Ды не бачыш навокал, глядзіш на падлогу.
Ліхтары маіх думак змаўкаюць прароча
Каб хацела – не зможаш разгледзіць дарогу.

Ці міне мяне смага глядзець на хвіліны
І сачыць, як за цемрай знікаеш у завулках?
Ці міне? Альбо там пад каменнем загінеш
Сярод пляцу адна, не знайшоўшы прытулку…