Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На прысьвятак дня

Сярэдняя: 4.9 (10 галасоў)
Падалеў ночы змрок, Павышэла сьвятло – Зараніца за крок Галам высьветліць дно. Ачуняе сяло, Што хавае сьліўняк – Адшукае вясло Недаспаны рыбак. У кустах над ракой Птушкі вытвараць сьпеў – Пабялеюць імглой Кроны стомленых дрэў. Між цы’бя дзіўны цьвет Парасіла зара – Дыяментаў букет Дорыць сонца пара. Разнасьцяжыў прастор Для вятрыска гульні, Што падрапаўшы бор, Паласкаў камяні. Сьмела ўдарыў вадзе У запужаны твар, Што на поле прадзе Белым покрывам пар. Бы вясёлкі дугой Палавее пара – Сьцемеў змрок над зямлёй, Змоўкла ў лесе сава. Пазырчэла. Зноў ціш. Між сьцяжынаў дзірван – Пазакінуты крыж Расьсякае туман. На крыжы тым ручнік Саматканы зь ільну – Ў ім узораў бязьлік Абвяшчае вясну. Пад крыжом васількі Бы люструнак нябёс – На крыжы без рукі У расьпяцьці Хрыстос. Пад бусьліным крылом Ён пакідзішчам стаў – Аксамітным плашчом Зеляніць медны сплаў. Між стагодзьдзя камет Ён ня спалены лоўж – Скрыжаваў свой завет Папярок і ўздоўж. Прытуліў да сябе Горам стомлены люд – Абвяшчаў аб вясьне Абяцаў зь неба цуд. Зломак мокры расой, Сымбаль новага дня – Па-над грэшнай зямлёй, Як крыніца сьвятла. І на прысьвятак дня, Што завецца Вялік – Сонцам зьзяе зямля, Змрок зласьнеючы зьнік. Air Jordan News


Цудоўна.

Цудоўна.

Дзякую.

Дзякую.