Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На шыбах, змрочных і шэрых, малюем усмешкі...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

На шыбах, змрочных і шэрых, малюем усмешкі,
У свеце халодным надзеі пракладваем сцежкі.
Шукаем спагады ў словах, жорсткіх і светлых,
Але памыляемся ў хвалях глыбінь запаветных.

Падумаўшы, у моц запускаем расчараванне,
Ізноў цішыні і хлусні прызначаем спатканне.
Распрануты ў вечных промнях і цёплых марах,
Ужо не шукаем ноччу лужыны ў хмарах.

Знаёмых не бачым вочы, іх словаў не чуем,
Жабракамі ў золаце ночы вечна пануем.
Адзначаем сваё забыццё і чужое пракляцце,
Ад шчасця і веры ізноў вынаходзім закляцце...

Прымроіцца вецер, крыламі сэрца закрые.
Але шэпчуць ціха ў душу вусны нямыя:
"Па шыбах, змрочных і шэрых, пракладваем сцежкі,
У свеце холоднай надзеі малюем усмешкі..."