Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На сустрэчу з паэтам

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

На сустрэчу з паэтам прыйдзіце!
Каб пачуць слова роднага звонкасць,
Як звініць вельмі любасна ў жыце
Беларускіх прастораў старонка.

Як трымціць на галлі павуцінка,
Што заблытала бабіна лета,
Як раса зіхаціць на травінках -
Назірайце ўсё гэта з паэтам.

Як лютуюць зімою марозы,
Як цурчаць ручаі напрадвесні,
Як да рэк прытуліўшыся лозы
Напяваюць тужлівыя песні.

Як спяшаюцца ў думках аб маці
У дзяцінства дарослыя дзеці,
Як ікона, на покуці ў хаце
Ажывае святочна ў паэце…

На сустрэчу з паэтам прыходзьце!
Зліцца цалкам з сімфоніяй мовы,
Каб адчуць цеплыню, як ад сонца,
Ад Радзімы і роднага слова.
Мінск, 09.02.2019г.