Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

натхненне

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Адчыні сваё сэрца насустрач вялікім падзеям
І Жыцця разгарні некрануты і чысты лісток
Ты адчуеш адразу як вільгаццю ветрык павее
І прачнецца і зноў ажыве жыватворны Істок

Агляніся навокал Жыццё цябе Цудамі вабіць
Дакраніся Душою да самых таемных куткоў
Ты адчуй як Любоў Жыццё тваё поўніць і ладзіць
І складзі сваю Песню з Заветных і Праведных Слоў

Гэту Песню нясі ў Жыццё як вялікае цуда
Абуджай душы блізкіх ад цяжкай марокі і сна
Ты ўбачыш як Свет і Любоў нарадзяцца паўсюды
На Зямлю тваю родную вернецца Пава-Вясна



Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.