Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На восеньскім прыпынку...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
На восеньскім прыпынку... *************************************** Імчыць цягнік. Грукочуць колы. А за акенцам прыгажосць! Прыбрала восень наваколле. Нарэшце супыніўся дождж. І лашчыць сонца без упынку Траву, зямельку, дрэвы, рэчку. Сыду на восеньскім прыпынку У хараство мелодый вечных. Каб перадаць, шукаю словы. Трапеча сэрца - не суняць. Страката-сонечным пакровам Лісты знямелыя ляжаць. Уборы царскія на дрэвах Расшыты ніткай залатою. Ды не чуваць птушыных спеваў У гэтым восеньскім настроі... 26.10 - 2015г. Kids Footwear Online