Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу...

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу На здрадзе ноч, напэўна, развяла, А коўдра выглядае недарэчы, Калі у хаце не паліць святла. I мы не палім, але ўсё ж няёмка На светлым тле адзінага акна У строях Евы бачыць незнаёмку, Што папрасіла месца да відна. Нарэшце рыпнуў мой вясёлы ложак, Яна злілася з белай прасціной, Між мной і ёю крокаў з дзесяць, можа. Ды колькі крокаў паміж ёй і мной? На вуліцы ні ясачкі. Цямрэчу, Хутчэй, дзвюх душ па свеце разліло, А коўдра выглядае недарэчы, Няхай бы нават сонца і святло.NIKE


цудоўны верш ! і таемны ,

цудоўны верш ! і таемны , і ўзнёслы ! адчуванне мароза на скуры ...