Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На высокім беразе ракі

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Ля Немана,на беразе пясчаным, Незнарок, напэўна, тут абраным Стаяць звычайныя каталіцкія крыжы І летаюць вакол іх хуткія стрыжы. Адпачываюць здаўна мае тут сваякі Жыцце хістала вас у розныя бакі. Але, прайшлі іспыты на выдатна Назапасіўшы духоўнага ўсяго багата. Яшчэ у адным прыгожым месцы Недалека ад ракі Арэсы Пакояцца старыя прадзяды Выбіраўшы ў жыцці здольныя хады. На высокім беразе Дзвіны, у векавым сасновым гушчары стаяць магілы ў цішы, напэўна, з даўняе пары. Ляжыць тут мноства валуноў, панасцяганых з мясцовых хутароў. Хістаюцца крыжы с наклоннай рыскай, гуляе вецер з імі як з калыскай. Ляжаць далекія мае тут продкі Не мелі ў жыцці вялікія вы сродкі. Але жылі сумленна на зямлі І працавалі ўпарта, як маглі. І вось настане Радуніца, ці Дзяды А мо і проста, без ані якае пары Прыйду да вас з букетам кветак Жывыя робяць так спрадвек. Схілю перад вамі галаву І моўчкі ў бок я адыйду. У задуменні ціха памалюся, Прабачце, калі і памылюся. За ўсе што есць у жыцці маім, вялікі Дзякуй, вам усім! Men's Tops