Пад  вечар  завітаў  у  госьці  Сум.
Сядзім  на  лоджыі,
пьем  каву,
смалім  цыгарэты…
На  горад  хмары  шэры  дождж  трасуць,
ля  тэлебачара  сядзіць  мая  кабета.
Уцюрылася  ў  нейкі  серыял,
пра  нешта  там,
што  мне  і  нецікава…
Паклікала, і  я  каб  зазірнуў.
Я  не  пайшоў,
са  мною  Сум,
і  цыгарэта  з  кавай.
Цячэ  павольна  думкавы  настрой,
разшмыганы,
як  хмары  ў  небе…
Сядзім  расслабленна, утрох –
Ноч, Сум, і  я.
І  нам  нічога  не  патрэбна.
*+*
24  жніўня 2014 г.