Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАЛiБОКi

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Налiбокi, Налiбокi –
Маляўнiчы родны кут,
Пералескi, лес, аблокi
Ды прасёлкаў вязкi грунт.
Жыватворныя крынiцы,
Жвавых рэчак рукавы,
Крыж пахiлы ля бажнiцы,
На пагорку – здань царквы.
Па-над лугам крык варонi,
Гонi бульбы на палях,
Збожжа выспелага промнi,
Прахалода – у гаях…
Месяц ясны, ясны зоры –
Супачынак для душы;
Налiбоцкiя прасторы –
Пакаяння рубяжы!..



вельмі прыемна,

вельмі прыемна, дзякуй.поўнасцю з Вамі,Міхась,згодна, бо сама там жыву. Шкада толькі, што трошкі пачынае выміраць вёска. Зусім не тое, што было раней.