Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нам па жыцьці так цяжка жыць...

Сярэдняя: 4.9 (11 галасоў)
Нам па жыцьці так цяжка жыць: Шукаць адказаў на пытаньні, Праходзіць праз выпрабаваньні, І быць сабой. Асобай быць. Нам цяжка некага забыць, Сказаць "Бывай" пры раставаньні, Глядзець у вочы пры спатканьні, Калі нам цяжка гаварыць. І мы ня бачым прыгажосьць, Бо цяжка нам спыніцца дзесьці: Вачыма цэлы сьвет абвесьці, Адчуць прыроды маладосьць. І мы праходзім празь людзей, Як быццам здані, без усьмешак, Праз душы, праз мільёны сьцежак, Як быццам хочам жыць хутчэй. Ды хто адкрое сэнс жыцьця? Ніхто. Бо сэнс жыцьця ў кожным. У сьвеце белым, у сьвеце Божым Дарога ў кожнага свая. Прайсьці свой шлях як мае быць, Ня страціць гонар і сумленьне. Нам па жыцьці так цяжка жыць - Адчуць стагоддзі ў імгненьні. Нам па жыцьці так цяжка жыць...NIke Dunk SB Low