Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Наша спадчына"

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

"Наша спадчына"
Край бярозавага соку
Белакрылы край буслоў
Толькі глянеш адным вокам
Зразумееш і бяз слоў
Васільковы край азерны
Рэчкі,пушчы і палі
Ты-адзіны,край мой родны
Лепшы край на ўсей зямлі
Векавечныя дубравы
І сівыя валуны
Помняць час вайсковай славы
Свісты стрэл і пах крыві
Нібы сведкі той пары
Стаяць маўклівыя бары
Палі,лясы і пералескі
Дзе спяць Радзімы ваяры
Мячы звінелі,ржалі коні
Крывавы пот сцякаў па скроням
Свае галовы продкі клалі
Жыцьце за нас тут аддавалі
Мы праз стагоддзі памятаем
Што старажытная Літва
Пад гэтым небам, нашым краем
Калыскай нашаю была
Не раз Радзіма(так бывала)
Сваіх герояў забывала
А потым зноў,у цяжкі час
Яны вярталіся да нас
Як сімвал веры для народа
У кожнай бітве за свабоду
І гэта спадчынай завецца
І з намі вечна застанецца.



У цэлым, добра напісана.

У цэлым, добра напісана.