Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настане і нашай вуліцы тупік...

Сярэдняя: 3.8 (24 галасоў)

Настане і нашай вуліцы тупік, загляне цішыня і ў нашае ваконца, ў пад’ездах стане чутны адборны дамавік, прынаджаны сьвятлом ад лямпачнага сонца.

Упрочкі зьедзе транспарт, пустынны пераход растрэскае бяроза, прарваўшыся да ўгрэву, і сьвету мінакоў пяройдзе чорны кот дарогу па сьлядох пчалінай каралевы.

Адбіўшыся ад рук, набраўшы ў рот вады, мы станем пешаходзіць па вымерлым раёне і сьніць бяз задніх ног павальныя дажджы, багатыя вясёлкай, разьлітаю ў азоне.

Прыкаяныя ў моўчы сузор’яў і судрэў, мы станем вызнаваць свабоду адзіноты, з накураных паветраў мы выбудуем хлеў, бо шчасьце і ў хляве – тым больш у Хеароце.

Мы створымся наноў па вобразе здалёк, бо ўсё бярэ пачатак на тым баку калюжаў. Зьдзяцінелыя ўдосталь, мы зробім першы крок – на вока, раскатурханае сьцюжай.



выдатна.

выдатна.