Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наўдзіў

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

І ў памежжы, і ў замежжы
зімка сёлета — наўдзіў:
бы шкадуючы адзежу,
ані снежань не заснежыў,
ані студзень застудзіў.

Нат люцейшы ў свеце люты,
разамлеўшы — анягож:
не спытаў, хто як абуты,
стаў ласкавым — фу-ты, ну-ты! —
і патупаў басанож.

Па зямельцы, што, як летам,
з неба дожджыкам жыве.
Па заўчасна атагрэтых
матылях і першацветах,
маргарытках у траве.

Па азёрах і па рэчках,
не скаваных маразом,
па ялін зялёных свечках
і па кусцікаў авечках —
напрасткі ды напралом.

І направа, і налева,
і за ўзгорачак лясны —
да грымотаў і залеваў,
да птушыных перапеваў —
ва ўладаранне вясны.



Калі балота асушаў Чалавек

Калі балота асушаў
Чалавек разумны
Напэўна ўсё ж асведамляў
Што вынік будзе сумны!

НаўЗдзіў

НаўЗдзіў