Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не маўчы!

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Мы жывем як у сьне-
моўчкі ды павольна-
штосьці сэрца хісьне-
не маўчы ніколі!

Мо, журба адпаўзе,
а жыццем ня грэбуй,
у кішэню ня лезь
за слаўцом- ня трэба,

ды цяжэй удвая
шапацець употай,-
калі праўда твая-
зараз, а не потым-

хто душу змарнаваў
ў д'ябальскім хаўрусе,
калі можаш трываць,
ды маўчаць не мусіш,-

загучы!- як гучаць
пяруны спрадвечна,
калі есць што сказаць-
заступай у спрэчку!

Калі выб'ецца знак,
што маўчаць даволі,
калі есць што казаць-
не маўчы ніколі!



Вось тут можа толькі крыху

Вось тут можа толькі крыху складана гучыць.
.
"...зараз, а не потым-
хто душу змарнаваў
ў д'ябальскім хаўрусе,
калі можаш трываць,
ды маўчаць не мусіш,-"
.
Можа так леппей было б?
"...зараз..., а не потым-
як душу змарнаваў
у дамове з д'яблам,
калі можаш стрываць,
паспрабуеш яблык,-"
.
і далей па тэксту.

А так зусім нядрэнна. Буду чытаць з цікавасцю. Мала пішаце толькі.)

Нет, все же, говорить в

Нет, все же, говорить в литературе следует тогда, когда есть соответствующие способности. А когда рты разевают наплодившиеся из ниоткуда графоманы - это зрелище жалкое и смешное одновременно. И в таких случаях молчание - это действительно золото.