Не пакрыўдзі паэта!
Летуценна імгненна
Ён прынёс свае вершы
На радасць табе!
Не пакрыўдзі паэта!
Вышклтаўцоўна імаверна
Не захоча вас цешыць –
Не такі ён як усе.
У сяброўстве з сабакам
Вольным, шчырым, адданым
Аб адным толькі марыць:
Каб змяніўся сусвет.
Ён жыве небаракам
У гэтым свеце туманным.
Уладу ён не піярыць, -
У душы іншы свет.
Дорыць кветкі жанчынам
Яркіх восеньскіх фарбаў,
Пачастуе ўсіх жменькай
Залатой алычы.
Можа ўсё не тым чынам
Адбылося, як марыў, -
Не ўпадзе на калені.
Што не так – прамаўчы.
Ён адкіне ўсе крыўды.
Ён усё разумее.
І патопіць у гарэлцы
Несуцешны свой боль.
Але заўтра зноў прыйдзе
Пачытаць свае вершы
З пажаўцелай паперцы.
Не пакрыўдзі. Дазволь.