Вы не знаходзілі натхненне?
Я недзе тут яго згубіла…
Цяпер блукаю сумным ценем –
І без яго мне свет не мілы…
Яно, напэўна, збегла ноччу -
У сшытак лепшага паэта…
А я сяджу, марную вочы,
Яго чакаю ‘шчэ дагэтуль…
Мо Вам патрапіць мая згуба?
Дык, калі ласка, падхапіце
І, даражэнькі сябар любы,
Як-небудзь мне яго дашліце!