Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не шукай

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Не шукай прычыны,
Бо іх шмат і розных.
Заблукаць магчыма
І без сіл, натхнення
Ўжо вярнуцца позна.

Не шукай падзякі,
Бо твайго сумлення
Можа толькі згода
Быць узнагароды
Найвышэйшым смакам.

Не шукай любові.
Толькі час губляеш,
Бо замест - самому
Лепей гэтак шчыра
Аддаваць, што маеш.

Ты шукай дарогі,
Па якіх на крылах
Цеплыні, увагі,
Клопату, павагі
Сам праявіш Бога.



Не шукай прычыны, Кап ось до

Не шукай прычыны,
Кап ось до дівчыны
Зразу раптом ф госты
І на вершык просты.

Ах, Анастасійка!
Ах, ты наша совысьць!
Влад даеш в7 звірам
По ковбасцы в кожух!

Васыль Брытва