Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не той беларус

Яшчэ не ацэнена

Не той беларус, што надзеў вышыванку,
А вокам зайздросным глядзіць за мяжу,
А той, хто рупліва і з самага ранку
Прыбраў і ад смецця ачысціў шашу.

Не той беларус, хто на плошчах галосіць,
І з пафасам, грозна трасе кулаком,
А той, хто дарэмна нічога не просіць.
І кожнага лічыць сваім сябруком.

Не той беларус, хто забыўся пра маці,
Не той хто, Радзіму прадасць за даляр,
А той, хто свайго не пакіне дзіцяці,
І той, хто зямельцы сваёй - гаспадар.

Не той беларус, хто схаваўся за плечы,
І па-беларуску крычыць: «Патрыёт!»
А той, хто жыцця не ўяўляе з малечы
Без роднай зямлі і складае народ.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118070405997



Здорава!

Здорава!

Брава!

Брава!

wy

Не той я сябрук, шо сябе

Не той я сябрук, шо сябе паспытае,
Кали-некали ды й прысядзе в цюрме.
Бо вот: нават кнопачка не ж прападае,
Шо я и увёв, кап лицьвинкам глядзецц.

Васыль Брытва