Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не забыцца ўсходаў, закатаў...

Яшчэ не ацэнена
Не забыцца усходаў,закатаў. Помніць буду сустрэчы,расстанні. Ва ўспамінах заўсёды,як святы, З дарагім чалавекам спатканні. І захоўвае памяць старанна Навакольныя цуды прыроды, Што ў жыцці назіраў пастаянна – Так было і так будзе заўсёды! Я лічу,што жывём мы нармальна, Калі бачым прыгожыя з’явы, І ў будзённасці шэрых рэалій Для здзіўлення знаходзім падставы. Калі сонца над ніваю свеціць, І буяе пад небам расліннасць, І смяюцца прыгожыя дзеці – Значыць ёсць з намі Боская міласць! Калі ў доме,прыстойна,лагодна, Між суседзямі лад і спакой, Калі дыхаюць людзі свабодна - Значыць мір у суполцы людской! 2010 г. Nike