Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Не знаю ці хмары развеюцца..."

Сярэдняя: 4 (61 голас)
Не знаю, ці хмары развеюцца. Шторм цягне з сабой цемру волакам, Разбіўшы пасудзіну месяца На рыфах грымотнага воблака. Не знаю, ці я змагу выстаяць Да золаку, штылю світальнага І ці дабяруся да прыстані- Свайго маяка ўратавальнага. Хоць, можа, і на родным беразе Сустрэнуць, забытага, каменем. Я мушу вярнуцца хоць ветразем, Хоць птушкай на крылах параненых.Seasonal Footwear