Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1992

Сярэдняя: 4 (61 голас)
Не знаю, ці хмары развеюцца. Шторм цягне з сабой цемру волакам, Разбіўшы пасудзіну месяца На рыфах грымотнага воблака. Не знаю, ці я змагу выстаяць Да золаку, штылю світальнага І ці дабяруся да прыстані- Свайго маяка ўратавальнага. Хоць, можа, і на родным беразе Сустрэнуць, забытага, каменем. Я мушу вярнуцца хоць ветразем, Хоць птушкай на крылах параненых.Seasonal Footwear


Яшчэ не ацэнена
ВАРЫЯЦЫІ І Бяскрылы птах у неба не ўзляціць. Бяскрылая душа усё ж імкнецца ў неба… Ды толькі тым, крылатым, хто ўзляцеў, спускацца на зямлю аднойчы трэба. ІІ Бяскрылы птах у неба не ўзляціць, бяскрылая душа не вырвецца ў палёт, бяскрылы громе – ён не загрыміць, бяскрылае святло не разлагодзіць лёд... Бяскрылыя, бяскрылыя... Нямоглыя й нямілыя. Air Jordan IV 4 Retro 4 IV 308497


Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Вось і скончылась лета, А на сэрдцы – сум. І доўгачаканая мэта Не ўсхвалюе розум. Аднак сум не пройдзе, Пакуль ты не самной. Птушка шчасця не знойдзе Ў маім гаі спакой. Будзе лётаць далёка І блукаць у сіняве . Ёй спусціцца нялёгка – Сумотна ў мяне. Адзінокае сэрдца баліць. Па начах узнікае твой вобраз. Тое лета мне больш не ўзнавіць, Каб адбылася ўсё яшчэ раз. А праз год усё можа пройдзе, І ў душы зноў успыхне каханне. Толькі полымя можа аднойчы Прапаліць трошкі розум і вочы; І чыёсці чужое дыханне Раптам узбудзіць зноў успаміны, Што душу ні як не пакінуць. Будуць недзе блукаць патаемна Ў закавулках маёй душы, - І былое бывае прыемна Ўспамінаць у начной цішы. Я наўрадці цябе ўжо ўбачу, Можа толькі калі дзе здалі, Спасылацца мне на ўдачу Не прыходзіцца ў гэтым жыцці. Бо жыццё ў мяне ўжо такое, Хоць няварта наракаць на лёс, Калі што ён мне і прынёс, Дык не ўсё ўжо такое благое. . Аднаго толькі я не дарую, Колькі мне ўсё з душы не вымаць, Што цябе – такую радную, Я не змог у сябе затрымаць. Ведзь хацеў я з табой назаўсёды Звязаць свой някемлівы лёс; Гэту мару праз усе перашкоды Ў сваім сэрдцы ўсё нёс я, ды нёс. І прынёс… І што адбылося? Вось, здаецца, нарэшце, прыйшлі. Адшумелі на полі калосся, А я зноў, як заўжды, на мелі. І жыццё зноў віруе па колу, Тут і выйсця ні як не знайсці. І спускаюцца вочы да долу – Невядома, куды ўжо ісці. Дзе шукаць спакою і лабу; Потаемную тую лампаду, Што прыносіць спрадвечнае шчасьце, Запаліць як? Хоць раз у жыцці. І спауой там знайсці. І пайсці, як усе па жыцці. І забыцца…Пра ўсё і пра ўсіх. Дык даруй мне, Божа, той грэх, Што набраў на сваю душу. Я под час вандраванняў такіх І сам раскайвацца мушу, Асабліва, пакуль боль не сціх. Калі больна мне раптам бывае, Боль дашу звычайна ўзбуджае, Я аддам лепей думкі паперы, Не даваючы людзям веры. Air Jordan XI 11 Shoes


Яшчэ не ацэнена
Выплывае раніца з берагоў начы. Цемра сонцам раніцца, нікне ў далячынь. Вочы твае весняцца, поўныя трывог. Зарыпелі весніцы… Малады мурог… П’ём смугу крынічную – прысмак гаркаты… Месяц з зоркай-знічкаю – я і ты. Jordan ULTRA.FLY