Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Немата

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Для раскрытай душы
Немата —
Гэта горш, чым вачэй
Слепата.
Немата —
Калі сэрца імкнецца крычаць,
Ды нехта
Яго прымушае маўчаць.
Немата —
Гэта пошук патрэбнага слова.
Немата — то расстанне
З матчынай мовай.
Немата —
Калі ў скрыпцы
Ірвецца струна,
Калі ў думках тваіх
Глушыць словы
Удар перуна.



Мат – даволі звычайная

Мат – даволі звычайная з'ява.
Прамаўчаць перад матам – дакор.
Толькі як жа ш пазбавіць адказа,
Адчыніўшага душу ў прастор.
Ён жа ш верыць, што так дакрычыцца
Да ўсіх, хто зрабіў чорным свет.
Як тлумачыць яму таямніцу -
Глухаваты пярун – чалавек?
Не адрозніць такі ад абразы
Ні байкот, ні звычайных прамоў.
Яму трэба такая ж зараза -
Закіпанне да чырвані, кроў.