Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзіслаў Нядзведскі

Njadzvedski.jpg
Нарадзіўся 24 ліпеня 1929 года ў вёсцы Рахавічы Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацькі загінулі ў 1943 г. У першыя пасляваенныя гады выхоўваўся ў Мікашэвіцкім дзіцячым доме, у 1948-1950 гг. працаваў там старшым піянерважатым. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Гайнаўскай сярэдняй школе на Лагойшчыне (1955-1958), працаваў на Беларускім тэлебачанні (1958-1960), у часопісе «Маладосць» (1960-1968), з 1972 г. - у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1958 г. Першы верш надрукаваў у 1949 г., у рэспубліканскім друку - у 1952 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Вясновыя барозны» (1958), «Запрашэнне» (вершы і паэма, 1960), «У лясной старане» (1962), «Размова з адсутнымі» (1969), аповесці «Хлопцы з другога корпуса» (1964), «Капронавыя галёшы» (гумарыстычныя апавяданні, 1964). «Начная пагоня» (апавяданні, гумарэскі, аповесць, 1966). Для дзяцей выдаў кніжку «Сто братоў і сясцёр» (вершы і паэма, 1960) і паэму «Сыны Кастрычніка» (1969). У 1976 г. выйшла «Выбранае», у 1988 г. - кніга паэзіі «Такія і думы і словы».Nike Air Max 270


Сярэдняя: 4.7 (12 галасоў)
Я кудысьці ўсё еду і еду. Я кудысьці лячу і плыву. На зямлі ж з усяго — Ані следу, Толькі сум Кружыць мне галаву. Я кудысьці бягу I спяшаю, Як спяшаецца Вечнасць сама. Я кагосьці шукаю, чакаю, А спаткання Няма і няма. Што ж, магчыма, Мой лёс гэтак хоча. Гэта ён мяне кружыць, Як вір. Толькі веру Ў ласкавыя вочы, Што вядуць У бязмежную шыр.Nike Business


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
У жыццёвай складанай гонцы Я часта раблюся наіўным: Прывязваю промні сонца Да знявечанай бурай галіны. Мураўіную звязваю сцежку З дарогай, што даль рассякае, Хоць гэта адны толькі ўсмешкі Ў сяброў маіх выклікае. Рукамі, што хлеб здабылі мне I водзяць па хвалях човен, Я звязваю позірк арліны З паглядам вачэй крумкачовых. Рукамі, што затрымцелі, Адчуўшы далонь чужую, Кожны нерв свайго цела З нервам тваім вяжу я. Дажджоў красавіцкіх пасмы Вяжу я з электрадротам. Хоць ведаю: іх развязваць He давядзецца потым. Тупыя канцы вяровак, Што ў дол апускаюць труны, Вяжу з тваім днём суровым, Нібы абарваныя струны. Нямала звязаў вузлоў я I моцных і для прыліку... Жыццё! Навучы мяне ў слове Вузлоў навязаць вялікіх.adidas


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Для раскрытай душы Немата — Гэта горш, чым вачэй Слепата. Немата — Калі сэрца імкнецца крычаць, Ды нехта Яго прымушае маўчаць. Немата — Гэта пошук патрэбнага слова. Немата — то расстанне З матчынай мовай. Немата — Калі ў скрыпцы Ірвецца струна, Калі ў думках тваіх Глушыць словы Удар перуна.Air Force 1 Mid Flyknit