Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Неруш

Сярэдняя: 4.3 (191 голас)
Неруш ранішні – 
                               роднае слова,
Мне шукаць цябе, 
                                покуль гляджу,
Пад зялёным крылом верасовак, 
Пад крысом 
                     і спякоты й дажджу.
Слова, 
            што як нарог для ратая,
Як для ластаўкі – 
                               стромы вільчак,

Ад якога на небе світае,
Ад якога яснее ў вачах…
А пашчасціць – натрапіцца неруш, – 
Зазвіняць недзе промні наўзбоч. 
Неруш свой 
                      панясу я аберуч, 
Як слязіну з матуліных воч. 

Ад абразы,
                  ад позірку злога, 
Шлях заблытаўшы для наслання, 
Неруш ранішні –
                              матчына слова,
Мне, як бору, 
                       цябе засланяць!


дЗЯКУЙ

дзякуй

Дзякую!

Дзякую!

Не полный стих:)

Не полный стих:)

Неруш

Дзякуй! Зараз апублікаваны цалкам :)

Вельмi цiкавы верш.

Вельмi цiкавы верш.