Нібы апалая лістота
Пачуццяў жоўтыя сляды...
А побач цемрыва і слота
Без той, каго ня бачыў ты...
Без раставанняў і спатканняў,
Світанкаў разам і начэй..
Без словаў шчырых і вітанняў,
І ейных як агонь вачэй...
А лісце ўсё кружляе-таньчыць
Напару з ветрыкам між зор,
Жыццё -- кіно, якое лашчыць
Падманам сэрца бы актор..
Мінае час, а лісце з намі
Як з намі памяць з веку ў век
Гуляе з смерцю і багамі
Бо так задумаў чалавек
Калі найперш прамовіў "маці",
Пасля "Радзіма", "Гонар", "Край"
І толькі не казаў ён пра каханне
Бо сам кахаў, бо сам ствараў
Свет бел-чырвона-бела вольны,
Убраны дыванамі мар...
А недзе ў восені павольна
Пачуццяў паміраў пажар...
Вельмі прыгожы,шчымліва
Вельмі прыгожы,шчымліва балючы верш...Дзякуй.