Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ніхто

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Густая цемра, ціша. Кліч, ня кліч.
Ніхто агонь ня паліць у плюс дваццаць.
Прыходзяць у душы яго палацы
Праведаць, нібы хворага на ВІЧ:
Прыйшоў-сыйшоў. А мог бы хто застацца.

Даўно ніхто ня ночыў, не дняваў.
Ніхто ня марыў, што яго ня стане.
За вокнамі адно гулялі здані:
Ніхто ня цэліў і не паляваў -
Але прастрэлены і сэрцам у капкане.