Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч.

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

У фіялетавай папоне
Ноч сядзіць на чорным троне,
Незвычайная паненка,
У срэбных зорачках сукенка.
Косы колеру вароны,
Маладзік на іх - карона.
Погляд сумны і суровы
Хмурыць зрэдку хмары-бровы.
Напявае калыханку,
Сны паказвае да ранку,
Супакоіць, здыме стому,
Развіднее, йдзе дадому.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090906784