Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ноч. Ды толькі заснуць не магу

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Ноч. Ды толькі заснуць не магу,
І чамусьці не пішацца зноўку.
У свайго я натхнення ў даўгу
І таму рушу з ім у вандроўку.

Дзе ж вы, словы патрэбныя ўсе?
Вам насустрач згубіла дарогу.
І стамляюся я пакрысе,
Адчуваю самоту, знямогу.

Зноў душу агарнуў мне адчай,
Пазайздросціла тым, хто не піша.
Спяць спакойна. Прашу, выбачай,
Божа. Ты за паэзію вышай.

Можа, талент дарэмна мне даў.
Можа, іншай якой прызначаўся,
Бо чаму—хоць мяне ты абраў,
Верш так часта нялёгка даваўся.

Можа, іх мне не трэба пісаць,
А чужыя чытаць лепей вершы?
Даць знямоглай душы памаўчаць.
І забыць іх—апошні і першы.

Божа, што я кажу. Выбачай.
Хай настрой не праходзіць вясновы,
Бо цяжэйшы агорне адчай,
Калі раптам не вернуцца словы.

1996 г.



Ноч. Ды толькі заснуць не

Ноч. Ды толькі заснуць не магу,
Вельмі ж Ніна запала ў душу.
Ды яшчэ падвярнуў я нагу
І цяпер на адной хадзіць мушу.

Дзе ж згубілася ты, маладосць?
Не было тады ночак бяссонных.
Так, на сэрцы адна толькі злосць,
Бо не будзе прагулак з ёй конных.

Зноў душу агарнуў мне адчай,
Напісаць рашыў гэтай кабеце.
Запрасіць вось хачу вас на чай,
Чай найлепшы я маю ў свеце.